![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 лістапада 2001 г. № 663
Аб мерапрыемствах па святкаванню 120-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа
У сувязі з будучым святкаваннем 120-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай і сусветнай літаратуры, народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа пастанаўляю:
1. Зацвердзіць склад Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па правядзенню ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа (прыкладаецца).