![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 студзеня 2022 г. № 281-ПСР7
Аб узнагароджанні Т.В.Абель і А.І.Іванца Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. За заслугі ў развіцці заканадаўства і парламентарызму, вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
Абель Таццяну Валер’яўну – члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, мастацкага кіраўніка заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага цырка імя Валерыя Абеля дзяржаўнай установы «Палац культуры «Касцюкоўка»;