![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 снежня 2014 г. № 474-ПСР5
Аб узнагароджанні Т.М.Селядзеўскай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За заслугі ў развіцці заканадаўства і шматгадовую добрасумленную працу ўзнагародзіць намесніка начальніка Арганізацыйнага ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Селядзеўскую Таццяну Міхайлаўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.