![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 жніўня 2014 г. № 379-ПСР5
Аб узнагароджанні В.С.Сцёпіна Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. За вялікі ўклад у развіццё навукі і адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і заслугі ва ўмацаванні міждзяржаўных сувязей узнагародзіць намесніка акадэміка-сакратара Аддзялення грамадскіх навук Расійскай акадэміі навук Сцёпіна Вячаслава Сямёнавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.