![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Міністэрствам адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь і Дэпартаментам стандартаў, метралогіі і тэхнічнага нагляду Рэспублікі Малдова па ўзаемнаму прызнанню вынікаў работ па сертыфікацыі
Уступіла ў сілу 1 верасня 1995 года
Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамент стандартаў, метралогіі і тэхнічнага нагляду Рэспублікі Малдова, якія ў далейшым называюцца Бакамі,
кіруючыся эканамічнымі інтарэсамі абодвух Бакоў,
улічваючы ўзаемную зацікаўленасць у забеспячэнні гарантый бяспекі і якасці ўзаемапастаўляемай прадукцыі для жыцця і здароў’я людзей, аховы навакольнага асяроддзя,