![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне між Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб прынцыпах супрацоўнiцтва i ўмовах узаемаадносiн у галiне сувязi
Уступіла ў сілу 17 снежня 1992 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Украіны, надалей Бакі,
жадаючы развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў галіне сувязі,
імкнучыся забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне сетак і сродкаў электрычнай і паштовай сувязі ў абедзвюх дзяржавах, а таксама ўдасканальваць прававое рэгуляванне ў гэтай сферы,
пагадзіліся ў наступным:
Артыкул 1
Бакі будуць наладжваць свае адносіны ў адпаведнасці з агульнапрынятымі нормамі і прынцыпамі міжнароднага права, з палажэннямі і рэкамендацыямі Сусветнага паштовага саюза і Міжнароднага саюза электрасувязі.