![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Судан аб адмене візавых патрабаванняў для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Судан, якія далей называюцца «Бакі»,
жадаючы ўмацаваць свае прыязныя адносіны і стварыць спрыяльныя ўмовы для афіцыйных паездак паміж грамадзянамі дзвюх дзяржаў,
пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:
Артыкул 1
Грамадзяне дзяржавы аднаго Боку, якія з’яуляюцца ўладальнікамі сапраўдных дыпламатычных і службовых пашпартоў, вызваляюцца ад неабходнасці атрымліваць візы для ўезду, выезду, праезду транзітам або знаходжання на тэрыторыі дзяржавы другога Боку на працягу перыяду, які не перавышае 30 (трыццаці) дзён, але не больш за 90 (дзевяноста) дзён у каляндарным годзе з даты першага ўезду.