![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 снежня 1999 г. № 1974
Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб узаемных паездках грамадзян
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам унутраных спраў, Дзяржаўным камітэтам пагранічных войскаў і Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб узаемных паездках грамадзян.