![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 снежня 1999 г. № 1973
Аб узнагароджанні закрытага акцыянернага таварыства «Белаўтагаз» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За высокія паказчыкі ў развіцці і расшырэнні вытворчасці, аказанні паслуг у галіне тэхнічнага абслугоўвання аўтатранспарту і міжнародных перавозак грузаў, стварэнне новых працоўных месц узнагародзіць закрытае акцыянернае таварыства «Белаўтагаз» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.