![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 красавіка 1997 г. № 370
Аб узнагароджанні часопіса «Вясёлка» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу па выхаванню ў дзяцей любові да Бацькаўшчыны, роднай мовы і ў сувязі з 40-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара ўзнагародзіць часопіс «Вясёлка» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.