![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 сакавіка 2022 г. № 151
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі Разанка Алену Аляксандраўну, начальніка цэха жыллёвай гаспадаркі Пружанскага камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Камунальнік»;