![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 студзеня 2016 г. № 49
Аб узнагароджанні І.В.Новікавай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, значныя дасягненні ў навукова-даследчай і педагагічнай дзейнасці, асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагародзіць Новікаву Ірыну Васільеўну, загадчыка кафедры эканамічнай тэорыі факультэта кіравання Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.