![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 мая 2014 г. № 465
Аб зацвярджэнні Праграмы супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя ў галіне культуры, мастацтва, адукацыі на 2014–2016 гады
У адпаведнасці з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Праграму супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя ў галіне культуры, мастацтва, адукацыі на 2014–2016 гады, падпісаную ў г. Мінску 17 кастрычніка 2013 года.