![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 студзеня 2011 г. № 61
Аб стварэнні ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір»
У адпаведнасцi з падпунктам 5.2 пункта 5 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 лютага 2004 г. № 66 «О некоторых мерах по оптимизации системы республиканских органов государственного управления и иных государственных организаций, подчиненных Совету Министров Республики Беларусь, структуры и численности работников государственных органов, других государственных организаций» Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Узгадніць Міністэрству культуры стварэнне ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» на базе філіяла «Палацава-паркавы комплекс ХVI–ХX стагоддзяў – замак у г.п. Мір (Гродзенская вобласць)» установы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» шляхам рэарганізацыі гэтай установы.
2. Міністэрству культуры ў двухмесячны тэрмін ва ўстаноўленым парадку зацвердзіць статут, структуру, колькасць работнікаў установы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» і прыняць іншыя меры па забеспячэнню рашэння пытанняў, звязаных з рэалізацыяй дадзенай пастановы.
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь |
М.Мясніковіч |