![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 верасня 2005 г. № 1056
Аб узнагароджанні Л.С.Галенды Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку спецыялістаў у галіне газазабеспячэння ўзнагародзіць дацэнта кафедры цеплаэнергетыкі Гродзенскага філіяла ўстановы адукацыі «Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у галіне газазабеспячэння «Газ-інстытут» Галенду Ларысу Сцяпанаўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь.