![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 чэрвеня 2003 г. № 846
Аб камандзіраванні А.М.Сычова і У.Р.Цалкі ў г. Жэневу (Швейцарская Канфедэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 26 па 29 чэрвеня 2003 г. у г. Жэневу (Швейцарская Канфедэрацыя) намесніка Міністра замежных спраў Сычова Аляксандра Мікалаевіча і Старшыню Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Цалку Уладзіміра Рыгоравіча для ўдзелу ў прэзентацыі Міжнароднай чарнобыльскай даследчай і інфармацыйнай сеткі, якая праводзіцца пад кіраўніцтвам намесніка Генеральнага Сакратара ААН, каардынатара ААН па міжнароднаму чарнобыльскаму супрацоўніцтву Кенза Ашымы ў фармаце брыфінгу для донараў.