![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 мая 2003 г. № 684
Аб камандзіраванні Л.П.Гулякі ў г. Тэгеран (Ісламская Рэспубліка Іран)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 26 па 30 мая 2003 г. у г. Тэгеран (Ісламская Рэспубліка Іран) Міністра культуры Гуляку Леаніда Паўлавіча для ўдзелу ў правядзенні Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Іране.
Аплату праезду ажыццявіць за кошт сродкаў Міністэрства культуры.
Прыняць да ведама, што аплата знаходжання Л.П.Гулякі ў г. Тэгеране ажыццяўляецца за кошт прымаючага боку.