![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 студзеня 2003 г. № 109
Аб камандзіраванні В.Я.Шаўчука ў г. Вену (Аўстрыйская Рэспубліка)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 6 па 7 лютага 2003 г. у г. Вену (Аўстрыйская Рэспубліка) намесніка Старшыні Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Шаўчука Валерыя Яўгенавіча для ўдзелу ў пасяджэнні рабочай групы па пытаннях дзейнасці Міжнароднай чарнобыльскай даследчай сеткі.