![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 снежня 2002 г. № 1725
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб сумесным тылавым забеспячэнні рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і падпісанні гэтага Пагаднення
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства абароны, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб сумесным тылавым забеспячэнні рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.