![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 кастрычніка 2002 г. № 1488
Аб узнагароджанні А.А.Круглея Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу ў фінансавых органах, значны асабісты ўклад ва ўдасканаленне бюджэтнай і падатковай палітыкі ўзнагародзіць начальніка фінансавага ўпраўлення Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Круглея Андрэя Андрэевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.