![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 студзеня 2002 г. № 58
Аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам гаспадаркі Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Пагадзіцца з прапановай Міністэрства спорту і турызму, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам гаспадаркі Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне турызму.