![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 снежня 2001 г. № 1827
Аб узнагароджанні Н.А.Піваваравай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу па эстэтычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, плённую педагагічную дзейнасць і значны ўклад у развіццё культуры і мастацтва ўзнагародзіць дырэктара Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў Півавараву Наталлю Андрэеўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.