![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 снежня 2001 г. № 1746
Аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Галоўным дзяржаўным упраўленнем фізічнай культуры і спорту Кітайскай Народнай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства спорту і турызму, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Галоўным дзяржаўным упраўленнем фізічнай культуры і спорту Кітайскай Народнай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту.