![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 кастрычніка 2001 г. № 1495
Аб назначэнні Г.Я.Бальцэвіча намеснікам Кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і аб вызваленні ад гэтай пасады І.К.Грамыкі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Вызваліць Грамыку Івана Канстанцінавіча ад пасады намесніка Кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з выхадам у адстаўку (ч. 2 арт. 21 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах службы ў дзяржаўным апараце»).
2. Назначыць Бальцэвіча Генадзія Яўгеньевіча намеснікам Кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь са службовым акладам адпаведна штатнаму раскладу, вызваліўшы яго ад пасады начальніка ўпраўлення транспарту і сувязі.