![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 студзеня 2001 г. № 61
Аб будаўніцтве ў горадзе Гродна мемарыяльнага ансамбля, прысвечанага воінам-пагранічнікам
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў, падтрыманую Міністэрствам культуры, аб будаўніцтве ва ўстаноўленым парадку ў горадзе Гродна мемарыяльнага ансамбля, прысвечанага воінам-пагранічнікам, загінуўшым у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны пры абароне дзяржаўнай граніцы.
Прыняць да ведама, што фінансаванне работ па праектаванню і будаўніцтву ўказанага ансамбля будзе ажыццяўляцца за кошт ахвяраванняў.