![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 снежня 2000 г. № 1904
Аб перадачы сядзібнага дома XIX стагоддзя у Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе г. Мінска з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную ўласнасць г. Мінска
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з Мінскім гарвыканкомам, Міністэрствам па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі, Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам фінансаў і Міністэрствам юстыцыі, аб бязвыплатнай перадачы сядзібнага дома ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе г. Мінска – помніка архітэктуры XIX стагоддзя з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную ўласнасць г. Мінска для выкарыстання яго ў якасці музея.