![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 снежня 2000 г. № 1830
Аб выдзяленні грашовых сродкаў Акадэміі аграрных навук
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2000 годзе Акадэміі аграрных навук для арганізацый Беларускага навукова-вытворчага аб’яднання «Племэліта» на папаўненне ўласных абаротных сродкаў 50 млн. рублёў за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы».