![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 лістапада 2000 г. № 1766
Аб выдзяленні грашовых сродкаў Беларускаму навукова-даследчаму інстытуту жывёлагадоўлі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2000 годзе Беларускаму навукова-даследчаму інстытуту жывёлагадоўлі на рамонт адміністрацыйнага будынка і добраўпарадкаванне тэрыторыі інстытута, добраўпарадкаванне фермы і яе тэрыторыі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Вопытна-племянная гаспадарка «Будагова» Смалявіцкага раёна, а таксама на падрыхтоўку іншых аб’ектаў для правядзення дадзеным інстытутам выстаўкі жывёл 10,3 млн. рублёў за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы».