![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 лютага 2000 г. № 183
Аб узнагароджанні Ваенна-паветраных сіл Расійскай Федэрацыі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у стварэнне і развіццё аб’яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне з Войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і ў сувязі з пяцігоддзем стварэння аб’яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў узнагародзіць Ваенна-паветраныя сілы Расійскай Федэрацыі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.