Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 снежня 1999 г. № 1921
Аб узнагароджанні М.Ц.Віславуса Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу ў будаўніцтве, вялікі асабісты ўклад у развіццё дарожнай гаспадаркі і добраўпарадкаванне г. Мінска ўзнагародзіць генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Макрадор» Віславуса Мікалая Цімафеевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.