Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 лістапада 1999 г. № 1830
Аб выдзяленні сродкаў для дзіцячых навагодніх падарункаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства сацыяльнай абароны пералічыць са сродкаў, прадугледжаных у бюджэце Фонда на аздараўленне насельніцтва ў 1999 годзе, 36 млрд. рублёў Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай для арганізацыі ў перыяд зімовых школьных канікул навагодніх ёлак і зніжэння кошту дзіцячых навагодніх падарункаў.