![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 ліпеня 2025 г. № 76
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкая царква» па вул. Ленінскай, 3 у г. Ельску Ельскага раёна Гомельскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкая царква» па вул. Ленінскай, 3 у г. Ельску Ельскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкая царква» па вул. Ленінскай, 3 у г. Ельску Ельскага раёна Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкая царква» па вул. Ленінскай, 3 у г. Ельску Ельскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Троіцкая царква» па вул. Ленінскай, 3 у г. Ельску Ельскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 312Г000281.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Савельевым Зміцерам Віктаравічам па заказе рэлігійнай абшчыны «Прыход храма Святой Жываначальнай Троіцы ў г. Ельску».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання аб’ектаў рэлігійнага (культавага) прызначэння.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па межах мэтавага зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 321450100004000195 праз кропкі 2–3–4–5–6–7–8–9–10–11–12–13 да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння, пагаршэнне ўмоў успрымання;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва (рэканструкцыі) інжынерных камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
11. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на паўднёвы ўсход да кропкі 15;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на паўднёвы захад праз кропку 14 да кропкі 1;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па паўночна-ўсходняй і паўночна-заходняй межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 13–12–11–10–9–8–7 да кропкі 6; далей уздоўж асфальтавай пляцоўкі да кропкі 23; далей па межах зямельнага ўчастка па вул. Козінцава І.А., 8 праз кропку 22 да кропкі 21;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на паўночны ўсход уздоўж межаў зямельных участкаў цотнага боку забудовы вул. Кааператыўнай праз кропкі 20–19–18–17 да кропкі 16.
12. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 уздоўж праезнай часткі вул. Козінцава І.А. на паўднёвы ўсход праз кропку 26 да кропкі 27;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 на паўднёвы захад да кропкі 28;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 уздоўж вул. Акінчыца праз кропкі 29–30–31да кропкі 32;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 уздоўж праезнай часткі вул. Карповіча і далей праз кропку 24 уздоўж умоўнай мяжы помніка «Ахвярам ХХ стагоддзя» да кропкі 25.
13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Табліца каардынат паваротных кропак
№ п.к. |
Геаграфічныя каардынаты |
№ п.к. |
Геаграфічныя каардынаты |
1 |
51.803412, 29.152363 |
17 |
51.804377, 29.151642 |
2 |
51.803348, 29.152415 |
18 |
51.804141, 29.15117 |
3 |
51.803003, 29.151853 |
19 |
51.803902, 29.150226 |
4 |
51.802995, 29.151668 |
20 |
51.803796, 29.149990 |
5 |
51.803255, 29.151256 |
21 |
51.803754, 29.149986 |
6 |
51.803380, 29.151230 |
22 |
51.803587, 29.150252 |
7 |
51.803466, 29.151364 |
23 |
51.803579, 29.150818 |
8 |
51.803512, 29.151288 |
24 |
51.803441, 29.149817 |
9 |
51.803565, 29.151382 |
25 |
51.803455, 29.150037 |
10 |
51.803524, 29.151449 |
26 |
51.803395, 29.150217 |
11 |
51.803758, 29.151825 |
27 |
51.802586, 29.151655 |
12 |
51.803711, 29.1519 |
28 |
51.801978, 29.150682 |
13 |
51.8037, 29.151879 |
29 |
51.802072, 29.150452 |
14 |
51.803514, 29.152541 |
30 |
51.802461, 29.149768 |
15 |
51.803991, 29.153241 |
31 |
51.803021, 29.149226 |
16 |
51.804611, 29.152222 |
32 |
51.803239, 29.149286 |