Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 24.07.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 ліпеня 2025 г. № 277

Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства інфармацыі

У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Міністэрства інфармацыі пастанаўляю:

1. Заснаваць:

эмблему Міністэрства інфармацыі;

флаг Міністэрства інфармацыі.

2. Зацвердзіць:

Палажэнне аб эмблеме Міністэрства інфармацыі, яе апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб флагу Міністэрства інфармацыі, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).

3. Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных сімвалаў Міністэрства інфармацыі ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Міністэрства інфармацыі.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.07.2025 № 277

ПАЛАЖЭННЕ
аб эмблеме Міністэрства інфармацыі

1. Эмблема Міністэрства інфармацыі (далей – эмблема) з’яўляецца атрыбутам і адметным знакам Міністэрства інфармацыі.

2. Выява эмблемы размяшчаецца на флагу Міністэрства інфармацыі, афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ганаровых граматах Міністэрства інфармацыі і падзяках Міністра інфармацыі.

3. Выява эмблемы можа размяшчацца ў службовых кабінетах Міністра інфармацыі, яго намеснікаў, залах пасяджэнняў і ў іншых месцах, вызначаных Міністрам інфармацыі.

4. Выява эмблемы можа выкарыстоўвацца на друкаванай, рэкламнай, інфармацыйнай, сувенірнай прадукцыі, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству. Эмблема можа служыць асновай для стварэння нагрудных знакаў прыналежнасці і адметнасці Міністэрства інфармацыі.

5. Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым, чорна-белым (контурным) і аб’ёмным варыянтах.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.07.2025 № 277

АПІСАННЕ
эмблемы Міністэрства інфармацыі

Эмблема Міністэрства інфармацыі ўяўляе сабой авал серабрыстага колеру з прамянямі, якія разыходзяцца ад цэнтра. У цэнтры размешчана абрэвіятура «МІ» (МІНІСТЭРСТВА ІНФАРМАЦЫІ): літара «М» зялёнага колеру, якую перакрывае літара «І» белага колеру з чырвоным беларускім арнаментам. Кропка над літарай «І» чырвонага колеру, акантаваная тонкім бела-зялёным контурам.

Эмблема Міністэрства інфармацыі апраўлена аблямоўкай зялёнага колеру, яе вянчае выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. На аблямоўцы белымі літарамі напісана «МІНІСТЭРСТВА ІНФАРМАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». У верхняй частцы злева ад Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь размешчана слова «МІНІСТЭРСТВА», справа – «ІНФАРМАЦЫІ», у ніжняй частцы – словы «РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.07.2025 № 277

ВЫЯВА
эмблемы Міністэрства інфармацыі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.07.2025 № 277

ПАЛАЖЭННЕ
аб флагу Міністэрства інфармацыі

1. Флаг Міністэрства інфармацыі (далей – флаг) з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.

2. Флаг можа размяшчацца на будынках Міністэрства інфармацыі, арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, у службовых кабінетах Міністра інфармацыі, яго намеснікаў, кіраўнікоў арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства інфармацыі, залах пасяджэнняў і ў іншых месцах, вызначаных Міністрам інфармацыі.

3. Выява флага можа выкарыстоўвацца на друкаванай, рэкламнай, інфармацыйнай, сувенірнай прадукцыі, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4. Флаг можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, а таксама афіцыйных, прэзентацыйных, урачыстых, выставачных, культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку па-за адміністрацыйным будынкам (памяшканнем) Міністэрства інфармацыі.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.07.2025 № 277

АПІСАННЕ
флага Міністэрства інфармацыі

Флаг Міністэрства інфармацыі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі шырыні і даўжыні 1:2.

У цэнтры вонкавага і адваротнага бакоў палотнішча размешчана выява эмблемы Міністэрства інфармацыі.

Дапускаецца выраб флага Міністэрства інфармацыі большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін шырыні і даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
15.07.2025 № 277

ВЫЯВА
флага Міністэрства інфармацыі

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.