Официальная правовая информация |
Каментарый да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2019 г. № 652 «Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2019 г. № 652 з 9 снежня 2019 г. па 10 студзеня 2020 г. будзе праходзіць навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» з удзелам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Кіраўнікам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў неабходна асабіста прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», наведаць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, се