Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 снежня 2023 г. № 398
Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
1. За выдатныя дасягненні ў галіне тэатральнага, музычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2023 года:
аўтарскаму калектыву ў складзе Багдановіч Вольгі Тамашаўны, намесніка начальніка аддзела культурна-асветнай работы, мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, Вярсоцкага Аляксандра Людвігавіча, старшыні Свіслацкага райвыканкама, Чыкавай Алены Анатольеўны, намесніка старшыні праўлення Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, – за значны ўклад у рэалізацыю творчых праектаў па зберажэнні традыцыйнай культуры Беларусі, правядзенне каравай-фэсту «Бацькава булка»;