Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 лютага 2011 г. № 523-ПСР4
Аб узнагароджанні М.М.Куіша Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. За заслугі ў развіцці заканадаўства, парламентарызму, ва ўмацаванні міждзяржаўных і міжпарламенцкіх сувязей і вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву, дырэктара ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж сувязі» Куіша Міхаіла Міхайлавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.