Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 жніўня 2010 г. № 418-ПСР4
Аб узнагароджанні В.А.Смаляка Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За заслугі ў развіцці мясцовага самакіравання, вялікі ўклад у рэалізацыю эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу ўзнагародзіць машыніста горных выемачных машын падземнага горнага ўчастка рудніка першага рудаўпраўлення рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне «Беларуськалій» Смаляка Валерыя Аляксандравіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.