Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 красавіка 2010 г. № 346-ПСР4
Аб узнагароджанні Я.У.Сапеля Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За заслугi ў развiццi мясцовага самакiравання і вялiкi ўклад у рэалiзацыю сацыяльнай i эканамiчнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь узнагародзіць дырэктара філіяла «Браслаўскае раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз» Сапеля Яраслава Уладзіміравіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.