Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 студзеня 2010 г. № 284-ПСР4
Аб узнагароджанні І.М.Парахневіч Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. За заслугі ў развіцці заканадаўства і вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэту і фінансах, старшыню праўлення Лагойскага раённага спажывецкага таварыства Парахневіч Ірыну Міхайлаўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.