Официальная правовая информация |
Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай
Уступіў у сілу 7 лютага 1994 года
Рэспубліка Беларусь і Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка,
кіруючыся ўзаемным імкненнем развіваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гандлёвай, культурнай, гуманітарнай і іншых галінах,
вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі, пачынаючы з даты падпісання гэтага Пратаколу, на ўзроўні пасольстваў.
Выказваючы задавальненне развіццём адносін паміж імі, абодва бакі дамовіліся развіваць гэтыя адносіны на аснове ўзаемнай павагі суверэнітэту, роўнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго ў адпаведнасці са