Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб транспарцiроўцы прыроднага газу
Уступіла ў сілу 17 снежня 1992 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Украіны, надалей Бакі,
у мэтах далейшага развіцця эканамічнага супрацоўніцтва паміж абедзвюма дзяржавамі на аснове роўнасці і ўзаемнай выгады,
пагадзіліся ў наступным:
Артыкул 1
Бакі ўпаўнаважваюць Дзяржаўнае прадпрыемства «Белтрансгаз» і Газавы канцэрн Украіны «Укргазпрам», у далейшым прадстаўнікі Бакоў, заключыць кантракты на пастаўкі прыроднага газу, ажыццяўляць сумесныя і скаардынаваныя дзеянні па забеспячэнню транспарціроўкі яго на тэрыторыях Рэспублікі Беларусь і Украіны для спажыўцоў Бакоў і пастаўкі ў трэція краіны, забяспечваючы эфектыўнае выкарыстанне сістэм магістральных газаправодаў.