Официальная правовая информация |
Пагадненне між Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб супрацоўнiцтве па пагранiчных i мытных пытаннях
Уступіла ў сілу 17 снежня 1992 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Украіны, надалей Бакі,
паважаючы суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць адзін аднаго,
імкнучыся вырашаць пагранічныя і мытныя пытанні ў духу супрацоўніцтва, узаемаразумення і добрасуседства,
пагадзіліся ў наступным:
Артыкул 1
Бакі створаць у 1992 годзе Сумесную камісію для правядзення дэлімітацыі і дэмаркацыі беларуска-украінскай дзяржаўнай граніцы.