Официальная правовая информация |
Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам Польшчы
Набыло моц 8 кастрычніка 2009 года
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
пр-т Незалежнасці, 20, 220008, г. Мінск,
у асобе намеснiка Старшыні Праўлення
Нацыянальнага банка
Рэспублікі Беларусь
Кадушкі Мікалая Лук’янавіча
і
Нацыянальны банк Польшчы
вул. Свентакшыска, 11/21, 00-919,
г. Варшава,
у асобе члена Праўлення
Нацыянальнага банка Польшчы
Здзiслава Сокала i Збiгнева Хацкубы
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны банк Польшчы (далей – Бакі), разглядаючы супрацоўніцтва ў галіне навучання банкаўскага персаналу як адзін з найважнейшых фактараў павышэння эфектыўнасці дзейнасці абодвух банкаў і імкнучыся забяспечыць далейшае развіццё і ўмацаванне прафесійных кантактаў паміж спецыялістамі Бакоў, выказалі жаданне падпісаць дадзенае Пагадненне аб супрацоўніцтве.