Официальная правовая информация |
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 снежня 2020 г. № 61-З
Аб ратыфікацыі Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 17 снежня 1992 года
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 19 лістапада 2020 г.
Адобраны Саветам Рэспублікі 20 лістапада 2020 г.
Ратыфікаваць Пратакол паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 17 снежня 1992 года, падпісаны ў г. Мінску 6 лютага 2020 года.