Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ ГЛЫБОЦКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
14 снежня 2006 г. № 131
Аб Праграме развіцця галіны культуры Глыбоцкага раёна на 2006–2010 гады
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1991 года «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзіць прыкладаемую Праграму развіцця галіны культуры Глыбоцкага раёна на 2006–2010 гады.
2. Аддзелу культуры Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта (Паляк М.К.) пры ўдзеле зацікаўленых аддзелаў Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённых службаў і арганізацый забяспечыць выкананне Праграмы развіцця галіны культуры Глыбоцкага раёна на 2006–2010 гады.