Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
24 красавіка 2002 г. № 81
Аб абласной комплекснай праграме работы з нацыянальнымі супольнасцямі на 2002 год
У адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1991 г. «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 11(13), арт. 122) Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў РАШЫЎ:
1. Зацвердзіць абласную комплексную праграму работы з нацыянальнымі супольнасцямі на 2002 год згодна з дадаткам.
2. Кантроль за выкананнем абласной комплекснай праграмы работы з нацыянальнымі супольнасцямі на 2002 год ускласці на савет па справах рэлігій і нацыянальнасцей Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (Папоў І.А.).