Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 снежня 1999 г. № 1914
Аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыяй Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі аб гандлёва-эканамічным і культурным супрацоўніцтве
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства замежных спраў, узгодненай з Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыяй Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі аб гандлёва-эканамічным і культурным супрацоўніцтве.