Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 кастрычніка 1999 г. № 1623
Аб узнагароджанні У.М.Ганчарыка, Г.С.Гарнашэвіч і А.Г.Губскай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу і значны ўклад у выкананне і ўкараненне ў вытворчасць вынікаў навукова-даследчых работ, якія забяспечваюць паспяховае развіццё прамысловасці будаўнічых матэрыялаў рэспублікі, узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Ганчарыка Уладзіміра Мікалаевіча – дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «НІІСМ», Гарнашэвіч Галіну Сцяпанаўну – загадчыцу навукова-даследчага сектара і Губскую Алу Генадзьеўну – загадчыцу навукова-даследчай лабараторыі гэтага дзяржаўнага прадпрыемства.