Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 снежня 2017 г. № 973
Аб вызваленні А.П.Русецкага і назначэнні С.І.Місурагіна
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Вызваліць 21 снежня 2017 г. Русецкага Аляксандра Пятровіча ад пасады начальніка ўпраўлення навукі і інавацыйнага развіцця Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам на іншую пасаду.
2. Назначыць 22 снежня 2017 г. Місурагіна Сяргея Ігнацьевіча начальнікам упраўлення навукі і інавацыйнага развіцця Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на ўмовах заключанага з ім кантракта.