Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 лютага 2014 г. № 101
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:
за распрацоўку праектаў канцэпцыі старшынства Рэспублікі Беларусь у Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2013 годзе і плана мерапрыемстваў па яе рэалізацыі, а таксама забеспячэнне аператыўнага ўзаемадзеяння з Выканаўчым камітэтам Садружнасці Незалежных Дзяржаў у рамках старшынства Рэспублікі Беларусь у Садружнасці Незалежных Дзяржаў Пугачова Васіля Паўлавіча, Пастаяннага паўнамоцнага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры статутных і іншых органах Садружнасці Незалежных Дзяржаў;